Белорусская Психиатрическая АссоциацияБелорусская Психиатрическая Ассоциация

Меню
  • Ассоциация
      • Председатель
      • О нас
      • История
      • Устав
      • Структура
      • Фотогалерея
      • Видеогалерея
  • Молодые психиатры
      • О нас
      • Новости, мероприятия
      • Фотогалерея
  • Правила сайта
      • Ограничение ответственности
      • Политика конфиденциальности
      • Правила регистрации
  • Логин
      • Логин
        • Зарегистрироваться
        • Забыли пароль?
  • Перманентный макияж бровей
  • Перманентный макияж губ
  • Брови Минск

“Антысвет” у архаiчнай грамадскай свядомасцi i клiнiцы шызафрэнii. Т.І. Цяцеркіна, В.У. Корсак, А.П.Гелда

Опубликовано: 02 октября 2015
Просмотры: 669

Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя, Мінск, Беларусь

Рэспубліканскі цэнтр праблем чалавека, Мінск, Беларусь

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, Мінск, Беларусь

–––––––––––––––Рэзюмэ–––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

  На аснаванні аналізу традыцыйных фальклорных (апатрапеічных) тэкстаў, якія з’яўляюцца сведчаннем архаічнай грамадскай свядомасці, вывучана міфалагічная структура свету ў народных уяўленнях; апошняя экстрапалявана на клінічную карціну шызафрэніі. Тэрмін “антысвет” можа быць выкарастаны для пазначэння ўсяго негатыўнага, што назіраецца пры шызафрэніі і звязана з семантыкай смерці. Сярод тыповых феноменаў “антысвету” выступаюць станы псіхаматорнага ўзбуджання, кататанічнага ступару, перажыванне ўласнай смерці і гібелі свету, кантакты з міфічнымі персанажамі ў галюцынаторных вобразах, ідэі ўздзеяння, псоты, паводзіны, не прынятыя ў грамадстве і накіраваныя супраць яго, акты аўтодэструкцыі і агрэсіі да атачэння. Па перакананні аўтараў, асноўныя расстройствы пры шызафрэніі звязаны са значнымі скажэннямі ў перажываннях пацыентамі фундаментальных характарыстык свету і самыхсябе, г. зн. са зменамі ў прасторава-часавай арганізацыі псіхічных працэсаў.

  Ключавыя словы: архаічная свядомасць, прастора і час, апатрапеічныя тэксты, шызафрэнія

–––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

Культуральным аспектам, у прыватнасці, звязаным з міфалагічнай складаючай грамадскай свядомасці, у літаратуры па псіхіатрыі надаецца мала ўвагі;яна ўваходзіць больш у сферу інтарэсаў фалькларыстаў і этнапсіхолагаў. Між тым яе элементы могуць складаць аснову псіхапаталагічных утварэнняў, напрыклад, архаічна-рэлігійнага брэду [9].Вядома, што фабула брэду часта адлюстроўвае пануючыя погляды грамадства свайго часу і можа быць своеасаблівым іх адлюстраваннем. Паводле В.Э. Пашкоўскага і І.М. Зісліна, “псіхоз сілкуецца ўсім, што дае яму штодзённая практыка”[10].Хворыя шызафрэніяй апрыёры больш схільныя да міфалагічнага думання. Частка з іх з’яўляюцца звычайнымі носьбітамі традыцыйных уяўленняў і выканаўцамі магічных рытуалаў. Але ў большасці яны ўсё ж пераўзыходзяць культуральна нармаваныя з’явы. Псіхатычныя перажыванні больш інтэнсіўныя, захопліваюць звычайна свядомасць цалкам, не пакідаючы месца для іншых перажыванняў і пачуццяў, суправаджаюцца зніжэннем сацыяльнага функцыянавання і стратай сацыяльных навыкаў [12].

Аб’ектам для вывучэння архаічных  міфалагічных уяўленняў намі абраны апатрапеічныя (аберагальныя) тэксты, у якіх даюцца прадпісанні для выканання магічных рытуалаў. Многія з іх бытуюць і  ў сучасным жыцці беларусаў.

  Свае адносіны да свету архаічны чалавек праяўляў тым, што выразна падзяляў прастору і час на свае і чужыя. "Свая" прастора, у тым ліку індывідуальная, канцэнтравалася вакол самога чалавека, і межы яе выразнаўсведамляліся. Ствараючы сабе “абалонку” і агароджы з дапамогай адзення, жытла, чалавек абараняў сябе ад шкодных уплываў дзеля захавання сябе, ўсталявання ўласнай цэласці і недатыкальнасці.

  “Чужыя” прастора і час праяўляліся ў народнай свядомасці ўяўленнем пра антысвет як велізарную варожую сілу, якая ўносіць хаосіздзяйсняе ў дачыненні да чалавека і ўсяго, што яго атачае, дэструктыўныя акты. Гэтае паняцце ўключае не толькі фундаментальныя прасторава-часавыя характарыстыкі свету, супрацьлеглага таму, у якім жыве чалавек, але і закранае экзыстэнцыйныя і маральна-аксіялагічныя катэгорыі, такія як парадак – хаос, жыццё – смерць, дабро – зло, карысць – шкода і г.д. Таму паняцце антысвету можа быць ужыта для пазначэння ўсяго адмоўнага, што ёсць ў перажываннях і паводзінах хворых шызафрэніяй.

Антысвет ва ўяўленнях архаічных людзей – гэта ніжні, падземны, валадарства мёртвых, умясцілішча ўсяго злога, “нячыстай сілы”, што аказвала глабальны адмоўны ўплыў на жыццё жывых. Насельнікі падземнага свету – нябожчыкі, чэрці і іншыя яго прадстаўнікі траплялі ў свет жывых з намерамі нанесці ім шкоду і так ці інакш былі звязаны з семантыкай смерці.

Складаючымі антысвету ў фальклорных тэкстах з’яўляюцца адпаведныя прастора і час.

Прастора дэрэалізаванага, скажонага свету, што фігуруе ў фальклорных тэкстах,у навуковай літаратуры часцей за ўсё падаецца як хаатычная, спустошаная, неструктураваная [8]. Яго аб'екты ўяўляліся перавёрнутымі ва ўсіх каардынатах: зверху ўніз, справа налева. Насельнікі ніжняга свету перамяшчаліся шляхам антырухаў задам наперад, здзяйснялі непрыстойныя, не прынятыя ў грамадстве акты. Так, згодна з уяўленнямі, ведзьмы падчас шабасу танцавалі голыя, прыціснуўшыся спінамі адна да адной. Знахары і “чараўнікі” дзеля атрымання кантакту з тагасветнымі сіламі апраналі вывернутае, часцей футравае, адзенне.

Элементы тагасвету найбольш відавочна прадстаўлены рэчамі, што мелі дачыненне да рытуалу пахавання. Прастора іншасвету і блізкія да яго локусы (нізіны, балоты, сутарэнні) уяўляліся людзям як вітальна небяспечная прастора з-за таго, што ў іх знаходзяцца злыя сілы. Так, падкінутая пасудзіна з вадой з-пад мерцьвяка, на думку людзей, магла выклікаць паморак у вёсцы. Лічылася небяспечным прымаць з аўдыёпрасторы гукавыя сігналы, якія маглі б стварыць люстраную сіметрыю. "Потопленники, они у ночи пужають людей. Там у нас малады чалавек утапиўся, дак у ночы гукае. И никогда не отгукивайся, бо приде" [6].

 Такім чынам, прастора антысвету сама па сабе набывала выразна агрэсіўныя якасці і выступала ў фальклорных тэкстах як самастойная сіла,прастора-агрэсар. У выпадку інтэрвенцыі агрэсіўнай прасторы ў аб'ект для яго ўратавання выкарыстоўвалі магічныя сімвалы. "Чалавек перапалоханы знаходзіцца пад уладай тагасветаў, што запаўняюць яго знутры і атачаюць звонку, і таму гэтаксама мусіць быць заключаны ў магічнае кола, якое на гэты раз аддзеліць яго ад шкоднасных уплываў і сцвердзіць неабходную аўтаномію і самадастатковасць" [5].  Прыналежным атмасферы "таго" свету было гукавае суправаджэнне рытуалаў: шум, крыкі, біццё па жалезных прадметах. Каб спыніць распаўсюджане мору праз мяжу сялення, “маладыя дзяўчаты запрагаліся ў саху, а старыя бабы бралі ў рукі патэльні, косы і іншыя брынклівыя прадметы і, раздзеўшыся дагала, з гучным крыкам, віскам, шумам, трэскам абводзілі баразну вакол вёскі… Мужчыны не павінны ўдзельнічаць, а калі нехта з іх трапіцца на дарозе, яго забіваюць да паўсмерці” [3].

У тэкстах беларускіх абярэгаў час антысвету фігуруе як дэрэалізаваны, скажоны час, які, перш за ўсё, асацыіруецца з начным часам сутак, “калі смерць вандруе па зямлі, калі магчыма сустрэць у цемры мерцвякоў і неабавязкова на могілках” [7].

Так сама як і ў дачыненні да прасторы, у народных уяўленнях існаваў выразны падзел на свой і чужы час. Першы прадстаўлены засвоеным чалавекам светлавым днём, другі – прыцемкамі, ноччу “да першых пеўняў” – найбольш небяспечным,  прыналежным нячыстай сіле. У распаўсюджаныя забароны на правядзенне разнастайных мерапрыемстваў у апошнюю квадру месяца ўкладаецца сімволіка “канца”, “скону”. Паколькі ў старажытных тэкстах часта фігуруюць перакручаныя вакол сваёй восі прадметы, якія прадпісвалася адкруціць назад, каб спарадкаваць развіццё падзеяў і не сыйсці ў нябыт, можна думаць, што час антысвету ўяўляўся бягучым наадварот, супраць стрэлкі гадзінніка.

Узначныя перыяды і даты народнага календара, паводле уяўленняў, дэманічны свет пачынаў праяўляць надзвычайную агрэсіўнасць. Сезонны характар мелі многія з такіх “насланняў”, як хваробы. Так, пра ранневеснавы час гаворыцца як пра здольны "выклікаць да жыцця дэманічны пачатак, схаваны ў наваколлі, выяўляць ва ўсім існым другі, цёмны бок жыцця, а таксама парушаць натуральны ход рэчаў і ўносіць у жыццё хаос і дысгармонію, калі адбываецца “матэрыялізацыя антысвету" [1], "распад свету" [2].

  Пры шызафрэніі антысвет нібыта “апаноўвае” самога чалавека і яго асяроддзе. Межы індывідуальнай прасторы разбураюцца, страчваецца грань паміж сваім і чужым, чужароднае ўкараняецца ў свядомасць, свае адчужаецца і разрастаецца да касмічных памераў. Галоўны вынік гэтых працэсаў – страта чалавекам сваёй індывідуальнасці. Праявамі згубы “свайго” з’яўляюцца акты агалення, руйнавання жытла, выкідання з дому адзення, мэблі, сыходы з дому і бязмэтавае блуканне, бадзянне па могілках,збіранне смецця, з’яданне неядомага.

У выніку адчування вонкавай пагрозы ад навакольнага свету ў хворых змяняецца ўспрыманне прасторы і часу, наступае іх дэрэалізацыя, якая суправаджаецца  перажываннем уласнай смерці і гібелі свету. Частымі з’яўляюцца выказванні пацыентаў накшталт: “ мяне не стала”, “унутры нічога няма, усё згніла”, “я мярцьвяк”, “ад мяне пахне мярцвячынай”. Сам хворы, асабліва той, які знаходзіцца ў кататанічным ступары, сваім нерухомым позіркам,  маўчаннем і скарчанелыміцягліцамі можа нагадваць пра нежывое. Яскравай “антысветнай з’явай” пры кататаніі выступаюць рэха-феномены, якія ў фальклорных тэкстах увасабляюць сабой прамы кантакт з пазабаковым, залюстраным светам (рэха – гэта нібыта сігнал “адтуль”). У малюнках і татуіроўках пацыентаў з падобнымі перажываннямі фігуруюць магілы, надмагільныя крыжы, анімізаваныя выявы Смерці. Хворыя шызафрэніяй напрасткі гавораць аб сваіх кантактах з “тым светам” і яго персанажамі, заяўляюць, што імі авалодалі пазабаковыя сілы, “унутры сядзіць д’ябал, які загадвае рабіць дрэннае”. У галюцынаторных перажываннях яны сутыкаюцца з дэманічнымі персанажамі, размаўляюць з мёртвымі.

Па словах К.Ясперса, “руйнаванне “Я” адлюстроўваецца ў шызафрэнічным перажыванні канца свету” [11].Наш пацыент так апісваў свае адчуванні: “Пры паступленні ў бальніцу я бачыў апакаліпсіс. Бачаная мною Зямля ў астральным выглядзе была прыкладна такой (малюе кола з чатырма клінамі). Вялікая  цёмна-чырвоная маса з кроплямі, тырчашчымі з яе, няслася прама на мяне. Чуў голас звыш: ”Бог выратуе, але і ён лічыць, што выратавацца немагчыма”. Гэты самы голас першапачаткова быў чутны з Зямлі: “Выратавацца немагчыма”. Але потым галасы казалі па-іншаму, што выратаванне магчыма. Калі я стаў адчуваць сябе лепш, усё стала на свае месцы. У бальніцы святар дащ мне святой вады і мне стала нашмат лепш, “прывіды” адышлі на другі план і хутка выпарыліся”. Другі пацыент свой неахайны вонкавы выгляд і наяўнасць касматай барады тлумачыў тым, што такім чынам ён палохае “іншапланецянаў”,  якія, папярэджваюць, што “наступае канец свету”.   

Што да брэду, то тут найбольш частыя ідэі ўздзеяння, чараўніцтва, псоты, “насланняў”, у тым ліку, у выглядзе хваробаў, як ад неакрэсленых пазабаковых сіл, так і канкрэтных міфічных і напаўміфічных персанажаў: д’яблаў, ведзьмаў, недобразычліўцаў з “кепскім вокам”, часам сустракаецца брэд пераўвасаблення ў “антыхрыста”. Нярэдка на вышыні вострага антаганістычнага бреду – раптоўна, па тыпу інтуітыўнай здагадкі або азарэння фарміруецца бінарная логіка, пачуццё, што Ўсясвет падзелены на свет Бога і свет сатаны, адсюль узнікае імкненне забіць “грэшнікаў” [9].

Законы антысвету дыктуюць чалавеку адпаведныя паводзіны. Заўважана, што арганізацыя рухаў і псіхічных працэсаў наадварот, як гэта насамрэч вядома з рэальнай клінічнай практыкі, суправаджаецца хаатычнымі, немэтанакіраванымі паводзінамі, фізічнай і разумовай дэградацыяй [4].Пацыенты апранаюць вопратку на левы бок (што традыцыйна лічыцца кепскай прыкметай), пяцяцца, круцяцца вакол сваёй восі, пры спробе наладзіць кантакт – адварочваюцца, збягаюць у зваротным кірунку, забіваюцца ў куты, укладаюцца на падлогу. Часта праяўляюцца сапраўдныя антыпаводзіны ў выглядзе плявання, агалення, дэманстрацыі палавых ворганаў, пераварочвання прадметаў. Адзін з пацыентаў, пераварочваючы ў доме посуд уверх дном, заяўляў, што “так павінны рабіць сапраўдныя мужчыны”. Найяскравейшай праявай дэзарганізацыі псіхікі з’яўляюцца станы псіхаматорнага ўзбуджэння з брэдам, галюцынацыямі і гвалтоўнымі дзеяннямі ў дачыненні да іншых асобаў або аўтадэструкцыяй. Апошняя ў нашых назіраннях праяўлялася выманнем вачэй, простай кішкі, пераразаннем шыі, пранікальнымі раненнямі грудной клеткі і жывата, аўтакастрацыяй.

  Такім чынам, перажыванне антысвету можа ўзнікаць у архаічнай свядомасці як здаровых людзей, так і хворых шызафрэніяй. Але, калі ў першых яно арганічна пераплятаецца з рацыянальным пачаткам і мае пераважна прыстасавальнае значэнне, то ў другіх часцей вызначае клінічную фенаменалогію і выклікае псіхічную дэзадаптацыю. Аналіз дэрэалізацыйна-дэперсаналізацыйных праваяў  шызафрэніі пацьвердзіў наша перакананне ў тым, што асноўныя расстройствы тут звязаны са значнымі скажэннямі фундаментальных характарыстык свету і самыхсябе ў перажываннях пацыентаў, г. зн. са зменамі ў прасторава-часавай арганізацыяі псіхічных працэсаў.

––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

 Т.И. Тетеркина, О.В. Корсак, А.П.Гелда

Республиканский научно-практический центр психического здоровья, Минск, Беларусь

Республиканский центр проблем человека, Минск, Беларусь

Белорусский государственный педагогический университет имени М.Танка, Минск, Беларусь

–––––––––––––––Резюме–––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

  На основе анализа традиционных фольклорных (апотропеических) текстов, которые являются свидетельством архаического общественного сознания, изучена мифологическая структура мира в народных представлениях; последняя экстраполирована на клиническую картину шизофрении. В апотропеических текстах особым образом акцентирована оппозиция «свое – чужое». Разделение в сознании этих полюсов абсолютно необходимо для сохранения индивидуальности человека, которая как раз и разрушается при шизофрении. “Чужие” пространство и время проявлются в народном сознании представлением об антимире как огромной враждебной силе, насторенной против человека и всего, что его окружает. Это понятие включает измененные фундаментальные пространственно-временные характеристики мира, противоположного тому, в котором живет чаловек. Термин “антимир” может быть использован для обозначения всего негативного, что сопутствует шизофрении и связано с семантикой смерти. Среди типичных феноменов “антимира” выступают состояния психомоторного возбуждения, кататонического ступора, переживанне собственной смерти  и гибели мира, контакты с мифическими персонажами в галлюцинаторных образах, идеи воздзействия, порчи, поведение, не принятое в обществе и направленное против него, акты аутодеструкции и агрессии к окружающим. По убеждению авторов, основные расстройства при шизофрении связаны со значительными искажениями в переживаниях пациентов фундаментальных характеристик мира и самихсебя, т.е. с изменениями прастранственно-временной организации психических процесов.

  Ключевые слова: архаическое сознание, пространство и время, апотропеические тексты, шизофрення

–––––––––––Resume–––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

T.I.Tsiatserkina, O.V.Korsak, A.P.Gelda

Republican research and practice center of mental health, Minsk, Belarus

The state pedagogical university of name of  M.Tank, Minsk, Belarus

Republican center of human problems, Minsk, Belarus

 "THE ANTIWORLD" IN ARCHAIC PUBLIC CONSCIOUSNESS AND IN SCHIZOPHRENIA CLINIC

  Based on the analysis of traditional folklore (apothropeic) texts, which are the evidence of archaic social consciousness, the mythological structure of the world in popular imagination is studied, the latter is extrapolated to the clinical picture of schizophrenia. The term “antiworld” can be used to refer to everything negative that accompany schizophrenia and is associated with the semantics of death. Among the typical “antiworld” phenomena are the state of agitation, catatonic stupor, the experience of his own death and the destruction of the world, contacts with the mythical characters in hallucinatory images,the behavior is not accepted in society, autodestruktive acts and aggression towards others. According to the authors, the main disorders in schizophrenia are associated with significant distortion of the fundamental characteristics of the world and themselves in  patients experiences, ie, with the changed spatial-time mental processes organization.

  Key words: archaic consciousness, space and time, apothropeic texts, schizophrenia

––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––––

    ЛІТАРАТУРА

1.  Агапкина, Т.А. Мифопоэтические основы славянского народного календаря: Весен.-лет. цикл / Т.А. Агапкина.  – М.: Индрик, 2002.– 816 с.

2.  Байбурин, А.К. Ритуал в традиционной культуре: Структур.-семант. анализ восточнослав. обрядов / А.К. Байбурин.– СПб.: Наука, 1993.– 237 с.

3.  Богданович, А.Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусcов: Этногр. Очерк /А.Е. Богданович. – Гродно: Губерн. тип., 1895.– 185 с.

4.  Брагина, Н.Н., Доброхотова, Т.А. Функциональные асимметрии человека / Н.Н. Брагина, Т.А. Доброхотова.– М.: Медицина, 1988.– 240 с.

5.  Валодзіна, Т. Этналінгвістычныя і міфарытуальныя аспекты народнай медыцыны беларусаў: пярэпалах / Т. Валодзіна // Праблемы ўсходнеславянскай этналінгвістыкі: Матэрыялы Першай міжнар. навук. канф., Мінск, 25-26 крас. 2003 г. / Беларус. дзярж. ун-т; Рэдкал.: Т.Валодзіна і інш.– Мінск: УП “Тэхнапрынт”, 2003.– С. 199-204.

6.  Левкиевская, Е.Е. Славянский оберег: Семантика и структура /Е.Е. Левкиевская.– М.: Индрик, 2002.– 336 с.

7.  Леўкавец, М.М. Сонца і месяц у беларускіх замовах: светапоглядная аснова / М.М.  Леўкавец // Весці Нац. акад. навук Беларусі. Сер. гуманітар. навук.– 1999.– № 1.– С. 102-107.

8.  Лобач, У.А. Уяўленні аб прасторы і часе ў традыцыйным светапоглядзе беларусаў (па этнаграфічных і фальклорных матэрыялах ХІХ – пач. ХХ ст.): Аўтарэф. дыс. ... канд. гіст. навук: 07.00.07 / У.А.  Лобач,Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору.– Мінск, 2003.– 18 с.

9.  Пашковский, В.Э. Особенности бредового поведения у больных с религиозно-архаическим бредовым комплексом / В.Э.  Пашковский // Рос. психиатр. ж. – 2009. – № 3. – С. 43-49.

10.  Пашковский, В.Э., Зислин И.М. Религиозно-мистические состояния как психиатрическая проблема / В.Э. Пашковский, И.М. Зислин // Социальная и клиническая психиатрия. – 2005. – № 1. – С. 81-86.

11.  Ясперс, К. Общая психопатология / К. Ясперс // Педагогическая библиотека [Электронный ресурс]. – 2009. – Режим доступа: http://www.pedlib.ru/Books/3/0296/3_0296-1.shtm. Дата доступа: 17.09.2009.

12.  Greenberg, D., Witzium, E. Problems in the treatment of religious patients / D. Greenberg, E. Witzium  // Am. J. Psychother. – 1981. – Vol. 45. – № 4. – P. 554-565. 



Комментарии к новости

Комментарии могут читать и оставлять только зарегистрированные пользователи.

  • Новости
  • Публикации
  • Журнал
  • Законодательство

ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЕ ПРОГРАММЫ СПЕЦИАЛИСТА В ОБЛАСТИ ОХРАНЫ ПСИХИЧЕСКОГО ЗДОРОВЬЯ США ДОКТОРА ИННЫ РОЗЕНЦВИТ



Посттравматический рост (лекция)

Посттравматический рост (презентация)

Любовь до первого взгляда: понимание родительско-детских связей (презентация)

Психо-нейро-образование и посттравматический рост: инструменты исцеления для родителей детей, у которых был диагностирован аутизм (образовательный материал)

Театры РАЗУМА: психосоматические заболевания через призму психо-нейро-биологии

Coming back to a square one: “TALK THERAPY” and its neurobiological vicissitudes

Институт Объектных Отношений по Психотерапии и Психоанализу в Нью-Йорке www.orinyc.org предлагает курсы, занятия и онлайн-семинары для специалистов и всех тех, кто заинтересован в получении новых знаний и сертификатов.  Подробнее во вложении

Уважаемые коллеги! 

На сайте ОО "Белорусская психиатрическая ассоциация" принимаются к публикации авторские статьи по тематике психиатрии, психотерапии, наркологии, сексологии, психологии, судебной психиатрии и смежных дисциплин. Желающие опубликовать на сайте свою статью или аргументированное авторское мнение без предъявления требований к оформлению могут прислать свою публикацию на адрес электронной почты adbalashov@tut.by 

С уважением, администрация сайта ОО "БПА".

ПЕРЕЙТИ К ПУБЛИКАЦИЯМ

Журнал "Психиатрия, психотерапия и клиническая психология" - международный рецензируемый научно-практический журнал, который освещает вопросы профилактики и лечения психических и поведенческих расстройств, публикует оригинальные статьи по различным отраслям психиатрии и смежных наук. Идейная направленность определяется совместной работой редакционных коллегий Беларуси и Украины. Главный редактор в Беларуси - Роман Александрович Евсегнеев, профессор, доктор медицинских наук. Главный редактор в Украине - Вячеслав Данилович Мишиев, профессор, доктор медицинских наук. Главный редактор в России - Краснов Валерий Николаевич, профессор, доктор медицинских наук. Журнал входит в перечень научных изданий, рекомендованных Высшими аттестационными комиссиями Республики Беларусь и Российской Федерации для опубликования результатов диссертационных исследований. Научные статьи, опубликованные в журнале,  для украинских соискателей ученых степеней на основании приказа МОНмолодьспорта Украины от 17.10.2012  № 1112 приравниваются к зарубежным публикациям. Периодичность: 1 раз в квартал. Языки издания: русский, английский.

Слово главного редактора

Авторам


Закон Республики Беларусь "Об оказании психиатрической помощи"

Краткие ссылки

Таблицы совместимости антидепрессантов и антипсихотиков

По ссылке представлен сайт с таблицами совместимости антидепрессантов и антипсихотиков. В таблицах необходимо найти нужную пару и кликнуть по ней мышкой. 


перейти
DSM-5: Руководство по диагностике и статистике психических расстройств (плюс видеолекция проф. Д.Купфера)

The Diagnostic and Statistical Manual of Mental Disorders, Fifth Edition, abbreviated as DSM-5, is the 2013 update to the American Psychiatric Association's (APA) classification and diagnostic tool. In the United States the DSM serves as a universal authority for psychiatric diagnosis. Treatment recommendations, as well as payment by health care providers, are often determined by DSM classifications, so the appearance of a new version has significant practical importance.

Знакомство с DSM-V лекция Купфера с переводом



перейти
Журнал Всемирной психиатрической ассоциации

На сайте Всемирной психиатрической ассоциации можно ознакомиться с содержанием, в том числе и на русском языке, официального журнала Всемирной психиатрической ассоциации  

 World Psychiatry - February 2014 issue  


перейти
Всемирная Сеть Клинической Практики

Всемирная Сеть Клинической Практики (ВСКП) является международным объединением специалистов из разных стран в сфере охраны психического здоровья и первичной медицинской сети. ВСКП была сформирована Департаментом Психического Здоровья и зависимостей ВОЗ в целях содействия разработке классификации психических и поведенческих расстройств в следующей версии Международной Классификации Болезней (МКБ-11).


перейти
Отдел охраны психического здоровья штата Нью-Йорк

Широкая многосторонняя система охраны психического здоровья штата Нью-Йорк ежегодно обслуживает более 500 000 человек. Отдел охраны психического здоровья обеспечивает работу психиатрических центров на всей территории штата, а также регулирует, аккредитирует и наблюдает за работой более 2500 программ, находящихся в ведении местных органов власти и некоммерческих учреждений. В число этих программ входят различные стационарные и амбулаторные программы, программы оказания срочной и социальной поддержки, жилищные и семейные программы.

  • Депрессия
  • Тревожные расстройства
  • Биполярное расстройство
  • Шизофрения
  • Посттравматический стресс
  • Права амбулаторных пациентов
  • Права стационарных пациентов
  • Коммуникационные нужды людей, не говорящих по-английски, глухих и слабослышащих
  • Тревожные расстройства


перейти
Поговорим как предупредить самоубийство

ПОГОВОРИМ - это набор информационных материалов, предназначенный для общественности, поставщиков медицинских услуг и деятелей в области образования. Данные материалы помогут понять,  с какой ужасающей частотой совершаются самоубийства, как много жизней они уносят и каким образом можно предотвратить это явление. Самоубийство представляет собой серьезную общественную проблему, связанную с вопросами психических заболеваний.  Однако если знать, на что обращать внимание и когда следует вмешаться, самоубийство можно предотвратить, и это обстоятельство вызывает оптимизм. 

ПОГОВОРИМ о самоубийстве - вопросы и ответы

ПОГОВОРИМ о депрессии у мужчин

ПОГОВОРИМ o депрессии и суициде у пожилых людей

ПОГОВОРИМ о депрессии и суициде у подростков

ПОГОВОРИМ о депрессии у женщин


перейти
Руководство по биологической терапии шизофрении WFSBP на русском

В качестве тематического приложения к журналу "Современная терапия психических расстройств" (гл.редактор С.Н.Мосолов) опубликован перевод первой части клинических рекомендаций Всемирной Всемирной федерации обществ биологической психиатрии (WFSBP) по биологической терапии острого приступа шизофрении и терапевтически резистентных случаев.


перейти
EPA Guidance Papers

EPA Guidance Papers aim to improve the quality of mental health care in Europe by disseminating written information based on best evidence and psychiatric practice and to facilitate countries learning from each other in areas where guidelines are lacking.


перейти
EUFAMI @-Bulletin

EUFAMI @Bulletin March 2014


перейти
  • Вконтакте
  • Facebook

Видео

Автор: Полина К., ученица 8 кл. учебно-педагогического комплекса, г.Минск, преподаватель – Щемелева М.Л.
test1
Автор: Полина К., ученица 8 кл. учебно-педагогического комплекса, г.Минск, преподаватель – Щемелева М.Л.

Ассоциация

  • Председатель
  • О нас
  • История
  • Устав
  • Структура
  • Фотогалерея
  • Видеогалерея

Молодые психиатры

  • О нас
  • Новости, мероприятия
  • Фотогалерея

Правила сайта

  • Ограничение ответственности
  • Политика конфиденциальности
  • Правила регистрации

Контакты

  • Общественное объединение «Белорусская психиатрическая ассоциация» (ОО «БПА»)
  • Юридический адрес: Республика Беларусь, 220053, г.Минск, Долгиновский тракт, 152
  • +375172898020
  • adbalashov@tut.by

© 2016 ОО «Белорусская психиатрическая ассоциация»

  • Фотогалерея
  • О нас
  • Связаться с нами
Наверх